нядзеля, 9 мая 2010 г.

Надзея і музыка

Часам ты чуеш нейкую песню ўпершыню. Ты слухаеш-слухаеш і разумееш што яна неверагодна прыгожая. Ты слухаеш далей, і раптам нейкі гук, нейкі штрышок, нейкі паварот. І ты адчуваеш што не, не стане яна для цябе шэдэўрам, ніколі не стане.
Кожнага разу, як ты чуеш тую песню, ты спадзяешся: можа што зменіцца, можа ты проста недачуў. А потым кожнага разу расчароўваешся, але слухаеш тую песню ізноў ды ізноў.

No comments:

Post a Comment