Табе зноўку няма чаго рабіць на працы і ты цярпліва чакаеш калі табе нешта дадуць. Раптоўна з'яўляецца хлопец з IT які, што той маг, вырашае ўсе твае праблемы.
Так і не дачакаўшыся істотных задач - вы едзеце з нейкай дзяўчынай у кватэру што яна прапануе табе здаць. У салоне машыны смярдзіць. Мае сэксісцкія стэрэатыпы ламаюцца на вачах. У рэшце рэшт прызджаем у апартаменты. Паўпадвальнае памяшканне памерам 3x1 метр, старая мэбля, кухня/душ/туалет - адзін на чатырох. Ты стрымліваешся каб імгненна не кінуцца на цягнік у аэрапорт. Але пасля гэтага клапоўніка ты вельмі вежліва і даходліва тлумачыш что жыць тут не будзеш. Ты жыў і ў месцах горш. Але ад адной думкі што ў гэтым пакойчыку ты пражывеш цэлы месяц, табе становіцца блага.
Вяртаемся ш офіс пешкі. Ёсць час абдумаць. Трэба падумаць бучу каб не апынуцца заўтра на вуліцы. Справа зробленая: буча паднятая і табе знайшлі новыя апартаменты. Якія - невядома. Але ты спадзяешся што выказаў свае думкі даволі празрыста каб мясцовы замоўца ўсе выдатна зразумеў. Пад вокнамі гарланяць панкі.
З абедам вырашыў нічога не выдурваць. Пайшоў у порт дзе выпадкова пакаштаваў самыя смачныя french fries за ўсё жыцце. Яны былі прысыпаныя папрыкай. Зусім непалезна, але неверагодна смачна! Надзіва кошты былі меньшыя чым у астатнім горадзе нягледзячы на тое што порт даволі папулярнае месца і кошты можна было заганяць пад самы дах, як гэта робяць на Беларусі.
Зноў змаганне з задачамі і твая перамога пераносіцца некуды далей. невялічкія перапынкі для размовы з украінскім эмігрантам Станіславам. Нам заўжды здаецца што недзе лепш. Так і тут, і дыктатура ў Германіі, і бюракратыя, і свабоды слова няма, і загавар заходніх краін супраць невялічкіх незалежных дзяржаў кшталту Беларусі. А вось там, у Расіі... :-) Напэўна калі доўга жывеш у адны месцы - светапогляд скасабочваецца. Я не першы раз такое чую. Але на пытанне "Чаму б не паехаць у незалежную Венесуэлу ці Расію з Германіі ці ЗША?" заўжды чуеш што тут лепш.
Крыху шкада што не атрымалася зрабіць усё, але тое што ты сення збіраешся бегаць - абнадзейвае. Відаць адчуўшы мой нялепшы настрой GPS у тэлефоне працуе на выдатна. Шэсць кіламетраў даюць магчымасць мозгу крыху адпачыць. На выхадзе з парку ты сутыкаешся з копіяй Канчыты Вурст: барадаты мужык у легкай белай спадніцы і сапожках з абцасамі. Але гэта Гамбург і ты ўжо амаль не здзіўляешся. Ты вяртаешся ў гатэль і ўпершыню ўголас кажаш немцу Danke.
Пачынаецца ціхі гамбургскі імжака. Ты чакаў яго штодня, але дачакаўся яго толькі сёння. Нават неяк незразумела было: паўночны партовы горад, а дажджу няма. Цяпер усе на сваіх месцах і можна з палегкай пачынаць мяняць свой час на грошы.
серада, 4 чэрвеня 2014 г.
Падарожжа ў Гамбург. Дзень трэці
Ой як цяжка прачынацца раніцай. Цябе столькі ўсяго чакае. Але адна паршывая думка выбівае цябе з каляіны. Сёння ты павінен ехаць глядзець апартаменты на застаўшыхся 25 дзён жыцця ў Гамбургу. Хутчэй наадварот. Ты паедзеш каб гаспадар апартаментаў паглядзеў на цябе і вырашыў ці дазваляць табе застацца. Табе адразу робіцца ніякавата, нібыта ты нейкі служка што пытае дазволу ў гаспадара заплаціць яму грошы. Але добра, з павагі да тых людзей што плоцяць табе зарплату - ты з'ездзіш, а можа і не.
Праца пачынаецца але рабіць ізноў няма чаго. Выдатны час каб заняцца сваімі мінскімі праэктамі і хаця б крышачку ня думаць пра гэтыя дурацкія апартаменты.
Акуратныя, педантычныя і мэтанакіраваныя немцы расчароўваюць. Бяздарны stand up, першая задача з'яўляецца толькі каля абеда. Ты нават не ідзеш абедаць а перабіваешся фруктамі бо жадаеш як мага больш набраць сілы ў працы, што спатрэбіцца ў апартаментах.
Дзень пралятае, але ты нікуды ня едзеш. Чарговы раз расчараванне ў вобразе што стварылі сабе немцы. Можа так яно і было, але год сто таму. Ты дакладна не да такіх немцаў ехаў. У рэшце рэшт, табе кажуць што назаўтры вы паедзеце глядзець іншыя апартаменты.
Ты зрабіў сення шмат. Зробіш яшчэ больш і не будзеш спаць да двух гадзін ночы. Напэўна гэты эмацыянальны аргазм ад зробленай працы і падтрымлівае тваю цікавасць. А не грошы ці што іншае. Але вялікі эмацыянальны аргазм - наперадзе і з маленькім, амаль незаўважным, аргазмікам, ты ідзеш вячэраць у KFC.
Уздоўж празрыстых вокан прагульваюцца бамжы. Ты міжволі назіраеш за імі і за кліентурай. Гэта альбо моладзь кшталту мяне, альбо дзядзькі за 40 у кашулях з гальштукамі. Ў апошіх проста ззяе бездань адзіноты. Нібыта гэты ўжо паношаны гальштук ці не галоўнае што ў іх засталося.
Ты хуценька снедаеш бо ў цябе ёсць мэта. Ты абяцаў жонке і бацькам фатаграфіі. Так, сёння замест бега ў цябе хуткі шаг з перыядычнымі прыпынкамі на фатаграфаванне. Чамусьці калі дастаеш фатаапарат - ты імгненна адчуваеш сябе неверагодна чужым. Пачуцце знікае толькі калі апошні чалавек што бачыў цябе з фоцікам знікае за дрэвамі. Фоткі зробленыя і ты выкрэсліўшы яшчэ адну to-doшку са свайго жыцця ідзеш у свой няўтульны і пусты гатэль. Тут цябе чакаюць толькі справы што стаяць у даўжэзнай чарзе па твой час і розум. Але ты знаходзіш у рукзаке Milka з самалета і разумееш што ўсё рана ці позна скончыцца. Ў тым ліку і твой гатэль.

Падарожжа ў Гамбург. Дзень другі
Раніца. Ты прачынаешся каб зноў пазмагацца з гатэльным Інтэрнэтам каб паспрабаваць зрабіць кавалак працы і зноўку адчуць сябе пераможаным. Невялічкі кубачак кавы ў суседнім McDonalds і ты ідзеш на новае месца працы. Хвілін з 15 ты спрабуеш папасць некуды, але ў цябе не атрымліваецца. Ў рэшце рэшт ахоўнік табе дапамагае і ты апынаешся на будучым працоўным месцы.
Дзевяць гадзін раніцы. Пусты openspace на 40-50 чалавек. Чалавек, экран якога я бачу, сядзіць у нейкім чаце. Дзе ж гэтая шалёная нямецкая працаздольнасць і мэтанакіраванасць? Але ўсё ж такі з'яўляецца нармальны інтэрнэт. Можна пачынаць тануць у штодзённых справах.
У рэшце рэшт з'яўляюцца тыя з кім ты будзеш працаваць. Ангельскі нямецкі настолькі нязвычны што ты проста тонеш ў гэтай плыні слоў. І ты гаворыш okay альбо yes калі мозг адмаўляецца. Цябе прыводзяць да ветлівага хлапца па імені Даніэль.
Пачынаецца праца. Ну як праца... Хутчэй змаганне за тое каб усе наладзіць. Некалькі раз ты апынаешся дурнем але сам жа і выпраўляеш становішча. Змаганнне ў рэшце рэшт завершана. Гэтым разам ты перамог і можаш пачаць працу. Толькі якую? Ніхто не кажа. Куды было спяшацца?
Час абеду. Маленечкая, няўтульная і па-дамашняму сціплая індыйская кафэшка забірае на сабе частку турбот, а ўзамен дае скавітага і бадзёрага Dahl Chicken. 10 еўра і ты зноўку гатовы ісці змагацца. Але змагацца няма з чым. Напэўна заўтра будзе з чым, але сёння твая энэргія сыходзіць у зямлю разам з даволі пустой размовай пра Ўкраіну з украінцам што бывае там раз на год. Энэргія сышла і ты міжволі глядзіш на гадзіннік і рабіць нічога не хочацца зусім. У рэшце рэшт прымушаеш сябе пайсці ў гатэль замест таго каб тупа пераключацца паміж вокнамі пошты і браўзера.
Штодзенная прабежка. Ізноўку не працуе гэты дурацкі GPS і ты не можаш бачыць колькі прабег кіламетраў. Але ты адчуваеш што за гэтыя 37 хвілін прабег шмат, амаль паўсвету аббег. Ты чарговы раз перамог сваю ляноту. І ты ведаеш што твая мэта прабегчы 10 кіламетраў да канца лета даволі здзейсная.
Ты мыеш брудную потную бялізну ў душавой кабіне і адчуваеш сябе... нармальна. Ні добра, ні дрэнна, а проста нармальна.
Выходзіш з гатэля і ідзеш у накірунку крамы, якая зачынена бо ўжо больш васьмі гадзін вечара. Нікуды асабліва не спяшаешся. Бачыш нейкую грудастую маладую дзяўчыну што дамаўляецца з немаладой парай аб нечым. Ну ці мала што, можа яны дарогу пытаюць. Недзе там, на ўскрайку розуму, з'яўляюцца думкі пра мясцовых прастытутак. Але яна не паспявае аформіцца калі на цябе налятае першае. Guten tag галосіць яна. Ты ветліва, як цябе вучылі бацькі, адказваеш Hello. І пачынаецца віхура. Яны чапляюцца за рукі, крычаць нешта на ўсе лады. Ты б мож і прайшоў паволі ўздоўж іх ланцужку, з цікавасцю разглядваючы, але ў цябе няма часу. Ўзнікае тое ж пачуцце што цябе вось-вось разарвуць. Ты выбягаеш на сярэдзіну праезжай часткі і глядзіш назад толькі каб упэўніцца што пераслед скончыўся і віхура сціхла.
У рэшце рэшт ты патрапляеш у магазін пад назвай Penny што працуе да адзінаццаці гадзін. І ты разумееш что тыя казкі што табе некалі даўно расказвалі пра багацце асартыменту ў заходніх крамах гэта ня больш за казкі. Бязладна расстаўлены тавар, нулявы выбар нармальнай ежы. Ты нават не можаш знайсці нармальнай вады бяз газаў у форме 0.5. Ўсё нейкія канцэнтраты ды іншая фігня. Ў рэшце рэшт ты бачыш латок фаршу і крыху супакойваешся. Ня ўсе тут ядуць Uncle Benz з шакаладкамі.
Дзень скончыўся але цябе чакае яшчэ шмат працы. Для цябе ён скончыцца толькі гадзіны праз чатыры.

нядзеля, 1 чэрвеня 2014 г.
Падарожжа ў Гамбург. Дзень першы
Раніца. Тры гадзіны. Прачынаюся, душ, пельмешкі, чай. Таксі ўжо каля пад'езда. Нягледзячы на тое што вызываў праз службу 135 - ня мае шыльдзікаў. Вадзіцель тлумачыць што не хоча свяціцца перад транспартнай інспекцыяй. Па дарозе бачу не адно такое ж таксі са знятай атрыбутыкай. Бяз лічыльніка атрымліваецца 300 тысяч.
Пералет Мінск - Франкфурт нічым асаблівым не запамінаецца.
Прылятаю ў Франкфурт, часу на перасадку няшмат. На выхадзе ў тэрмінал даўжэзныя чэргі ў лепшых савецкіх традыцыях, працуе толькі тры памежнікі. Чарга ў якой я стаю раптам разбягаецца, напэўна ў памежніка адпачынак. Адчыняецца некалькі дадатковых пашпартных кантролей. За палову гадзіны ў рэшце рэшт падыходжу да памежніка. Пакрысе разумею што гэта самы злобны памежнік з усей змены, але 5 хвілін і ўжо можна бегчы на рэйс на Фоанкфурт.
Да вылету каля гадзіны. Пошукі месца з заветнымі літарамі WC. Нямецкая мова ўжо не здаецца такой чужой. Калі прыгледзецца - можна нешта і зразумець. Пасадка на рэйс да Гамбурга відавочна затрымліваецца. Яшчэ з паўгадзіны сядзім у самалеце бяз руху.
Неверагодна прыемна чуць ангельскую мову поруч з нямецкай, адчуваеш сябе недзе ў іншым свеце. А рускую - неверагодна брыдка. Яна руйнуе тое пачуцце іншага свету.
Ў рэшце рэшт ляцім, сон зморвае да самай пасадкі. Недзе ў рукзаке валяецца Milka што давалі на ўваходзе ў самалет. Бывай самалет на Гамбург - прывітанне няветлівы тэрмінал. Звычайнае хвапяванне ці прыехаў багаж, але ўсе нармальна. Выходжу і бачу натоўп што сустракае людзей. Здаецца што яны ўсе нібыта дзікія звяры кінуцца зараз на цябе і растопчуць. Такога я не адчуваў нават перад ланцугом АМАПа. Але хуценька праходзіш паўз іх і сустракаеш таго хто сустракае цябе. Вы едзеце ў метро, ен табе расказаае што месца дзе ты меўся жыць не свабоднае і магчыма табе прыйдзецца два-тры дні спаць у яго пакоі. Ты думаў пра маленькі пакойчык, ты быў нават падрыхтаваны да хостэла. Але да чужой кватэры ты не падрыхтаваны зусім. У рэшце рэшт вы выходзіце з метро і праходзіце дзясяткі бамжоў, алкаголікаў, вельмі цемнаскурых неграў і іншых лепшых прадстаўнікоў Нямеччыны. Побач прагульваюцца прывабныя дзяўчаты з хлопцамі пад ручку. Тут гэта выглядае неверагодна натуральна.
Пасля некароткіх перамоваў у гатэлі ты сам плоціш за нумар які табе павінны былі зняць. Маленькая комната 3х3, але жыць можна. З гадзіну змагаешся з гатэльным Wi-Fi і сыходзіш есці пераможаны. Ідзеш і разумееш што ты жывеш на вуліцы дзе ўвечары дзясяткі дзяўчат будуць прадаваць свае цела. Але гэта іх справа а я іду ў кітайскую кафэшку. Нейкі блашыны рынак побач. Прадаюць усе што заўгодна але ты не любіш барахолку і не збочваеш.
Саладкаваты суп з куранем, нясмачны рыс з нармальнай качкай і ты разумееш гто саладжавая кітайская кухня табе ніколі не падабалася, а самым смачным быў звычайны яблычны сок, амаль такі як у Беларусі. Але і ен крыху саладкаваты ў гэтым кітайскім кафэ. Ці гэта толькі здаецца? Адно ты разумееш выдатна: кітайская ежа - не для цябе.
Пасля кітайскага рэстарана захацелася пагуляць. Дайшоў да наберажнай Эльбы. Для мяне гэта нейкі жывельны жах: апынуцца паблізу з глыбінёй больш за два метры. Здаецца што яна цяба наўпрост зацягне і ты ня вылезеш. Але караблікі што плаваюць побач крыху супакойваюць.
Пасля прагулянкі ты ідзеш праз парк. Помнікі ў графіці, напаўбамжы зусім побач. Не ведаю чаму, але здаецца што ўсё пакрысе гіне. Вятаешся ў гатэль і разумееш што трэба было б пабегаць. Пераапранаешся. Пытаешся на рэсэпшне ці ёсць дзе паблізу памыць вопратку? Адказ - адмоўны. Пачынаеш бегчы і разумееш як навокал прыгожа ў парках.
Адны туркі ды іранцы што ходзяць натоўпамі замінаюць табе. Але яны бачаць тваю пастрыжанаю галаву і відавочна асцерагаюцца. Відавочна думаюць што ты з неа-нацы. А ты пакрысе і пачынаеш думаць пра гэта. Чаму па Гамбургу гуляюць натоўпы не немцаў, што бруднымі спяць на вуліцы каля майго гатэля, а менавіта тыя, хто сюды прыехаў?
Цяжкае пытанне, але чамусьці здаецца што ў нас у Беларусі засталося больш той еврапейскай еўрапейскасці чым тут, у Германіі.
Дзень пакрысе засыпае, а разам з ім кладзешся спаць і ты.

Subscribe to:
Comments (Atom)