Табе зноўку няма чаго рабіць на працы і ты цярпліва чакаеш калі табе нешта дадуць. Раптоўна з'яўляецца хлопец з IT які, што той маг, вырашае ўсе твае праблемы.
Так і не дачакаўшыся істотных задач - вы едзеце з нейкай дзяўчынай у кватэру што яна прапануе табе здаць. У салоне машыны смярдзіць. Мае сэксісцкія стэрэатыпы ламаюцца на вачах. У рэшце рэшт прызджаем у апартаменты. Паўпадвальнае памяшканне памерам 3x1 метр, старая мэбля, кухня/душ/туалет - адзін на чатырох. Ты стрымліваешся каб імгненна не кінуцца на цягнік у аэрапорт. Але пасля гэтага клапоўніка ты вельмі вежліва і даходліва тлумачыш что жыць тут не будзеш. Ты жыў і ў месцах горш. Але ад адной думкі што ў гэтым пакойчыку ты пражывеш цэлы месяц, табе становіцца блага.
Вяртаемся ш офіс пешкі. Ёсць час абдумаць. Трэба падумаць бучу каб не апынуцца заўтра на вуліцы. Справа зробленая: буча паднятая і табе знайшлі новыя апартаменты. Якія - невядома. Але ты спадзяешся што выказаў свае думкі даволі празрыста каб мясцовы замоўца ўсе выдатна зразумеў. Пад вокнамі гарланяць панкі.
З абедам вырашыў нічога не выдурваць. Пайшоў у порт дзе выпадкова пакаштаваў самыя смачныя french fries за ўсё жыцце. Яны былі прысыпаныя папрыкай. Зусім непалезна, але неверагодна смачна! Надзіва кошты былі меньшыя чым у астатнім горадзе нягледзячы на тое што порт даволі папулярнае месца і кошты можна было заганяць пад самы дах, як гэта робяць на Беларусі.
Зноў змаганне з задачамі і твая перамога пераносіцца некуды далей. невялічкія перапынкі для размовы з украінскім эмігрантам Станіславам. Нам заўжды здаецца што недзе лепш. Так і тут, і дыктатура ў Германіі, і бюракратыя, і свабоды слова няма, і загавар заходніх краін супраць невялічкіх незалежных дзяржаў кшталту Беларусі. А вось там, у Расіі... :-) Напэўна калі доўга жывеш у адны месцы - светапогляд скасабочваецца. Я не першы раз такое чую. Але на пытанне "Чаму б не паехаць у незалежную Венесуэлу ці Расію з Германіі ці ЗША?" заўжды чуеш што тут лепш.
Крыху шкада што не атрымалася зрабіць усё, але тое што ты сення збіраешся бегаць - абнадзейвае. Відаць адчуўшы мой нялепшы настрой GPS у тэлефоне працуе на выдатна. Шэсць кіламетраў даюць магчымасць мозгу крыху адпачыць. На выхадзе з парку ты сутыкаешся з копіяй Канчыты Вурст: барадаты мужык у легкай белай спадніцы і сапожках з абцасамі. Але гэта Гамбург і ты ўжо амаль не здзіўляешся. Ты вяртаешся ў гатэль і ўпершыню ўголас кажаш немцу Danke.
Пачынаецца ціхі гамбургскі імжака. Ты чакаў яго штодня, але дачакаўся яго толькі сёння. Нават неяк незразумела было: паўночны партовы горад, а дажджу няма. Цяпер усе на сваіх месцах і можна з палегкай пачынаць мяняць свой час на грошы.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)

No comments:
Post a Comment