серада, 4 чэрвеня 2014 г.

Падарожжа ў Гамбург. Дзень другі

Раніца. Ты прачынаешся каб зноў пазмагацца з гатэльным Інтэрнэтам каб паспрабаваць зрабіць кавалак працы і зноўку адчуць сябе пераможаным. Невялічкі кубачак кавы ў суседнім McDonalds і ты ідзеш на новае месца працы. Хвілін з 15 ты спрабуеш папасць некуды, але ў цябе не атрымліваецца. Ў рэшце рэшт ахоўнік табе дапамагае і ты апынаешся на будучым працоўным месцы.

Дзевяць гадзін раніцы. Пусты openspace на 40-50 чалавек. Чалавек, экран якога я бачу, сядзіць у нейкім чаце. Дзе ж гэтая шалёная нямецкая працаздольнасць і мэтанакіраванасць?  Але ўсё ж такі з'яўляецца нармальны інтэрнэт. Можна пачынаць тануць у штодзённых справах.

У рэшце рэшт з'яўляюцца тыя з кім ты будзеш працаваць. Ангельскі нямецкі настолькі нязвычны што ты проста тонеш ў гэтай плыні слоў. І ты гаворыш okay альбо yes калі мозг адмаўляецца. Цябе прыводзяць да ветлівага хлапца па імені Даніэль.

Пачынаецца праца. Ну як праца... Хутчэй змаганне за тое каб усе наладзіць. Некалькі раз ты апынаешся дурнем але сам жа і выпраўляеш становішча. Змаганнне ў рэшце рэшт завершана. Гэтым разам ты перамог і можаш пачаць працу. Толькі якую?  Ніхто не кажа. Куды было спяшацца?

Час абеду. Маленечкая, няўтульная і па-дамашняму сціплая індыйская кафэшка забірае на сабе частку турбот, а ўзамен дае скавітага і бадзёрага Dahl Chicken. 10 еўра і ты зноўку гатовы ісці змагацца. Але змагацца няма з чым. Напэўна заўтра будзе з чым, але сёння твая энэргія сыходзіць у зямлю разам з даволі пустой размовай пра Ўкраіну з украінцам што бывае там раз на год. Энэргія сышла і ты міжволі глядзіш на гадзіннік і рабіць нічога не хочацца зусім. У рэшце рэшт прымушаеш сябе пайсці ў гатэль замест таго каб тупа пераключацца паміж вокнамі пошты і браўзера.

Штодзенная прабежка. Ізноўку не працуе гэты дурацкі GPS і ты не можаш бачыць колькі прабег кіламетраў. Але ты адчуваеш што за гэтыя 37 хвілін прабег шмат, амаль паўсвету аббег. Ты чарговы раз перамог сваю ляноту. І ты ведаеш што твая мэта прабегчы 10 кіламетраў да канца лета даволі здзейсная.

Ты мыеш брудную потную бялізну ў душавой кабіне і адчуваеш сябе... нармальна. Ні добра, ні дрэнна, а проста нармальна.

Выходзіш з гатэля і ідзеш у накірунку крамы, якая зачынена бо ўжо больш васьмі гадзін вечара. Нікуды асабліва не спяшаешся. Бачыш нейкую грудастую маладую дзяўчыну што дамаўляецца з немаладой парай аб нечым. Ну ці мала што, можа яны дарогу пытаюць. Недзе там, на ўскрайку розуму, з'яўляюцца думкі пра мясцовых прастытутак. Але яна не паспявае аформіцца калі на цябе налятае першае. Guten tag галосіць яна. Ты ветліва, як цябе вучылі бацькі, адказваеш Hello. І пачынаецца віхура. Яны чапляюцца за рукі, крычаць нешта на ўсе лады. Ты б мож і прайшоў паволі ўздоўж іх ланцужку, з цікавасцю разглядваючы, але ў цябе няма часу. Ўзнікае тое ж пачуцце што цябе вось-вось разарвуць. Ты выбягаеш на сярэдзіну праезжай часткі і глядзіш назад толькі каб упэўніцца што пераслед скончыўся і віхура сціхла.

У рэшце рэшт ты патрапляеш у магазін пад назвай Penny што працуе да адзінаццаці гадзін. І ты разумееш что тыя казкі што табе некалі даўно расказвалі пра багацце асартыменту ў заходніх крамах гэта ня больш за казкі. Бязладна расстаўлены тавар, нулявы выбар нармальнай ежы. Ты нават не можаш знайсці нармальнай вады бяз газаў у форме 0.5. Ўсё нейкія канцэнтраты ды іншая фігня. Ў рэшце рэшт ты бачыш латок фаршу і крыху супакойваешся. Ня ўсе тут ядуць Uncle Benz з шакаладкамі.

Дзень скончыўся але цябе чакае яшчэ шмат працы. Для цябе ён скончыцца толькі гадзіны праз чатыры.

No comments:

Post a Comment