серада, 4 чэрвеня 2014 г.

Падарожжа ў Гамбург. Дзень трэці

Ой як цяжка прачынацца раніцай. Цябе столькі ўсяго чакае. Але адна паршывая думка выбівае цябе з каляіны. Сёння ты павінен ехаць глядзець апартаменты на застаўшыхся 25 дзён жыцця ў Гамбургу. Хутчэй наадварот. Ты паедзеш каб гаспадар апартаментаў паглядзеў на цябе і вырашыў ці дазваляць табе застацца. Табе адразу робіцца ніякавата, нібыта ты нейкі служка што пытае дазволу ў гаспадара заплаціць яму грошы. Але добра, з павагі да тых людзей што плоцяць табе зарплату - ты з'ездзіш, а можа і не.

Праца пачынаецца але рабіць ізноў няма чаго. Выдатны час каб заняцца сваімі мінскімі праэктамі і хаця б крышачку ня думаць пра гэтыя дурацкія апартаменты.

Акуратныя, педантычныя і мэтанакіраваныя немцы расчароўваюць. Бяздарны stand up, першая задача з'яўляецца толькі каля абеда. Ты нават не ідзеш абедаць а перабіваешся фруктамі бо жадаеш як мага больш набраць сілы ў працы, што спатрэбіцца ў апартаментах.

Дзень пралятае, але ты нікуды ня едзеш. Чарговы раз расчараванне ў вобразе што стварылі сабе немцы. Можа так яно і было, але год сто таму. Ты дакладна не да такіх немцаў ехаў. У рэшце рэшт, табе кажуць што назаўтры вы паедзеце глядзець іншыя апартаменты.

Ты зрабіў сення шмат. Зробіш яшчэ больш і не будзеш спаць да двух гадзін ночы. Напэўна гэты эмацыянальны аргазм ад зробленай працы і падтрымлівае тваю цікавасць. А не грошы ці што іншае. Але вялікі эмацыянальны аргазм - наперадзе і з маленькім, амаль незаўважным, аргазмікам, ты ідзеш вячэраць у KFC.

Уздоўж празрыстых вокан прагульваюцца бамжы. Ты міжволі назіраеш за імі і за кліентурай. Гэта альбо моладзь кшталту мяне, альбо дзядзькі за 40 у кашулях з гальштукамі. Ў апошіх проста ззяе бездань адзіноты. Нібыта гэты ўжо паношаны гальштук ці не галоўнае што ў іх засталося.

Ты хуценька снедаеш бо ў цябе ёсць мэта. Ты абяцаў жонке і бацькам фатаграфіі. Так, сёння замест бега ў цябе хуткі шаг з перыядычнымі прыпынкамі на фатаграфаванне. Чамусьці калі дастаеш фатаапарат - ты імгненна адчуваеш сябе неверагодна чужым. Пачуцце знікае толькі калі апошні чалавек што бачыў цябе з фоцікам знікае за дрэвамі. Фоткі зробленыя і ты выкрэсліўшы яшчэ адну to-doшку са свайго жыцця ідзеш у свой няўтульны і пусты гатэль. Тут цябе чакаюць толькі справы што стаяць у даўжэзнай чарзе па твой час і розум. Але ты знаходзіш у рукзаке Milka з самалета і разумееш што ўсё рана ці позна скончыцца. Ў тым ліку і твой гатэль.

No comments:

Post a Comment